Подпись: Без гісторыі няма будучыні

Герб горада Глыбокае

 

Тадэвуш Даленга-Мастовіч

 

Тадэвуш Даленга Мастовіч нарадзіўся 10.08.1898 у вёсцы Акунёва, што знаходзіцца зараз у Глыбоцкім раёне.  Лічыцца беларуска-польскім пісьменнікам, журналіст. Вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. У 1922-1926 супрацоўнік, а потым рэдактар газеты “Рэч Паспалітая”. Першы раман – “Кар’ера Ныкадыма Дызмы”- вострая сатыра на грамадска-палітычнае жыццё Польшчы часоў рэжыму Ю. Пілсудскага. Дзеянне рамана адбываецца на тэрыторыі Заходняй Беларусі.  Аўтар раманаў “Браты Дальч і Ко ”(1933), “Свет пані Маліноўскай”(1934), “Пракурор Аліцыя Горн”(1933), “Знахар” (1937), “Прафесар Вільчур” і “Дзённік пані Ганкі”(1939) і інш. Памёр у верасні 1939 года

Крыніца: Энцыклапедыя ЛіМа Беларусі, Мінск, 1986, т. 3

 

 

8-га сакавіка гэтага году па тэлебачаньні ўжо які раз была паказаная стужка польскіх майстоў кіно ”Знахар”. Расказваць сюжэт гэтага фільму, лічу, ня трэба. Бо амаль усе глядзелі яго па некалькі разоў, а шмат хто й чытаў кнігу. Падзеі ды абставіны, што апісваюцца ў гэтае кінастужцы, ўспрымаюцца гледачом выключна польскімі, але ж давайце зьвернем увагу на некаторыя моманты: Млынар, у якога жыў галоўны герой фільму - лекар Вільчур, дый ягоная сям’я былі чамусьці праваслаўнае веры, што ня вельмі-такі ўласьцівае Палякам. Сям’я млынару пытаецца ў ”Антонія Касібы” пра ікону Божае маці Вострабрамскае. Значыцца, падзеі адбываюцца непадалёк ад Вільні. Дый павер’і ў гэтых людзей, напрыклад “пасядзім на дарожку”- вельмі ўжо беларускія. Усё становіцца зразумелым, калі зьвярнуць увагу на гэткі факт. Аўтар кнігі ”Знахар” - Тадэвуш Даленга-Мастовіч. Ён нарадзіўся дый правёў большую частку свайго жыцьця ў беларускім месьце Глыбокае. Дый прататыпам галоўнага гэрою зьяўляўся канкрэтны жывы чалавек - Рафал Чарвякоўскі, заснавальнік польскае хірургічнае школы, які быў родам з Астраўца. (Мабыць таму Т. Даленга-Мастовіч даў свайму гэрою прозьвішча Вільчур, што вельмі падобнае да слова ”Вільнюк”. Астравец заўсёды належыў да Віленскага краю.) І Тадэвуш Даленга-Мастовіч і Рафал Чарвякоўскі працавалі на польскую культуру й лічылі сябе Палякамі, таму што былі каталіцкае веры, дый будучы этнічнымі Беларусамі былі выхаваныя ў польскім духу.

Адсутнасьць уласнае дзяржавы прымушала беларускіх геніяў працаваць на іншыя краіны, на іншыя народы. І гэтыя краіны, трэба зазначыць, умелі іх цаніць.

Цяпер жа, Беларусы, гледзячы ў асноўным “кісельнае тэлебачаньне”, расейскія міліцэйскія сэрыялы, нават не падазраюць, на колькі багатая культурная спадчына ім належыць.

Hosted by uCoz