Подпись: Без гісторыі няма будучыні

Герб горада Глыбокае

Віктар Сянкевіч

 

Сянкевіч Віктар (19.01.1926, в. Гярстуны Дзісенскага пав. Віленскага ваяв.; цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобл.), беларускі гісторык, журналіст, дзеяч беларускай дыяспары ў Іспаніі, Канадзе і ЗША.

В. Сянкевіч нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў роднай вёсцы, а потым у Глыбокім. У час Другой сусветнай вайны трапіў у Германію, а потым у Францыю, дзе ўдзельнічаў у руху Супраціўлення. Затым як ураджэнец II Рэчы Паспалітай быў перавезены амерыканцамі ў Італію, уключаны ў Польскі корпус генерала Андэрса. Удзельнічаў у вызваленні Балонні. У баях вызначаўся выключнай смеласцю, пра што гаворыцца ў раманнай трылогіі Кастуся Акулы. Пасля вайны вучыўся ў Польскай гімназіі ў Італіі. Там жа ўдзельнічаў у арганізацыі Першага з’езда беларусаў-вайскоўцаў з корпуса Андэрса. Быў таксама адным з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі.

У 1958 г. В. Сянкевіч скончыў філасофскі факультэт Мадрыдскага універсітэта. Абараніў доктарскую дысертацыю пра пачаткі Вялікага Княства Літоўскага. У 1958–1961 гг. працаваў у беларускай секцыі Іспанскага радыё. Затым супрацоўнічаў з Радыё «Свабода», вёў там «Беларускі гістарычны каляндар». Шматлікія матэрыялы на гістарычныя тэмы друкаваў у эмігранцкім часопісе «На шляху» (быў яго заснавальнікам), газетах «Бацькаўшчына», «Беларус» і інш. Разам з К. Акулам быў аўтарам большасці артыкулаў у ваенна-гістарычным часопісе «Зважай!», які выдаваўся ў канадскім горадзе Таронта. Цяпер В. Сянкевіч на пенсіі. Жыве у горадзе Сан-Францыска (ЗША).

Hosted by uCoz