û

444Глыбокае333

і

888Глыбоччына777b

Галоўная

Міні гістарычны рэсурс ад vgrealist@rambler.ru  ©®        

Глыбокае

 

Старажытныя багі.

 

Людзі ў той далёкі час верылі, што побач з імі – на зямлі, у небе і пад зямлёю – жывуць багі. У іх прасілі дапамогі на полі, на рыбалцы і на паляванні. З багамі трэба было жыць у добрай згодзе. Яны маглі паспрыяць чалавеку, а маглі ўгнявіцца і паслаць неўраджай, хваробу або, напрыклад, засеяць поле камннем.

Галоўны бог меў некалькі імёнаў, але найчасцей яго называлі Род. Ён гаспадарыў на зямлі і ў небе, кіраваў вятрамі і рухам сонца і зорак. З іменем гэтага старыжытнага бога ў нашай мове звязана шмат вельмі важных слоў: радзіма, народ, родзіч, продак, нараджэнне, прырода, ураджай, адраджэнне...

Грозным нябесным богам быў Пярун. Яго ўяўлялі волатам з сівымі валасамі і барадой. У руках ён трымаў лук і стрэлы-маланкі. Гэты бог пасылаў на зямлю навальніцы і дапамагаў воінам перамагчы ворагаў. Ягонае імя таксама засталося ў беларускай мове. Цяпер яно азначае аглушальна удар грому.

Продкі верылі ў многіх багоў Багіню ўраджаю яны ласкава называлі Цёцяй. Бог Вялес клапаціўся пра свойскую жывёлу. Тур наглядаў за дзікімі звярамі і мог дапамагчы паляўнічым. Зюзя марозіў маразам. Майстры кавальскай справы сябравалі з богам агню Жыжалем. 

Кавалёў называлі чараўнікамі. Сапраўдным дзівам выглядала тое, што яны ператваралі просты кавалак жалеза ў сякеру, меч, касу. Пра гэтых майстроў казалі, што яны могуць закаваць у кайданы нячыстую сілу, прыкуюць за язык самого Змея Гарыныча.

У тыя часы ўжо бабулі расказвалі ўнукам казкі пра Гарыныча і пра Кашчэя. Кашчэй толькі прыкідваўся неўміручым. На дне мора ці на востраве пасярод хваляў ляжала скрыня, у скрыні заяц, у зайца – качка, качцы – яйка, а ўяйку- Кашчэева смерць. Змагаючыся са страхоццем, смелы ды спрытны хлапец абавязкова трапляў у госці да Бабы Ягі.

Гэта значыць, што многім беларускім казкам больш чым за тысячу гадоў.

Жыхары нашай зямлі верылі, што ў лесе гаспадарыць лясун, у доме – дамавік. Калі ў вечары над зямлёй плыў туман, казалі, што гэта вадзянік расклаў на дне ракі сваё халоднае вогнішча і аддганяе зялёнай барадою дым. Продкі былі перакананыя, што на жытнёвым полі хавецца Жыцень – маленькій дзядок з даўгой барадою. Жыцень любіў реаносіць каласкі ад лайдакаватых гаспадароў да працавітых. У нашым народзе працавітасьць цанілася з самых даўніх часоў.

 

 

Святы нашых продкаў.

 

Продкі умелі працаваць, умелі і весяліцца ў святочны дзень. Самым вясёлым святам былі Каляды. Тады па дварах і хатах з песнямі хадзілі калядоўшчыкі. Яны вадзілі за сабою Бусла, Мядзведзя і Казу. Вядома, гэта былі не сапраўдныя звяры, а пераапранутыя хлопцы і дзяўчыты. Верхаводзіла сярод іх Каза. Калядоўшчыкі спявалі:

 

Дзе каза рогам там,

Там жыта стогам,

Дзе каза хвастом,

Там жыта кустом...

 

Гэтае зімовае свята беларуса адзначаюць і цяпер.

Улетку святкавалі Купаллле. У купальскую ноч скакалі праз вогнішча, пускалі па рацэ вянкі. Верылі, быццам гэтая ноч чароўная: з вечара да раніцы дрэвы маглі хадзіць, звяры – размаўляць, а людзі – разумець іхнюю мову. Лічылася, што такой парою найлепей шукаць схаваныя ў зямлі скарбы. Каля таго месца, дзе закапана багацце, нібыта з’яўляўся блакітны агенчык. Але здабыць гэты чароўны скарб нялегка, бо ён загавораны: чым глыбей капаеш, тым глыбей хаваецца.

Нашы прапрадзеды адзначалі і іншыя святы. Светлым і радасным было гуканне вясны., калі любзі калікалі добрых духаў і прасілі іх ажывіць зямлю пасля зімовага сну. Былі святы таксама тмаладых усходаў, пачатку і заканчэнне жніва.

Славяне здаўна шанавалі сваіх продкаў, якіх называлі дзядамі. Увесну хадзілі да іх магілы з ежаю і пітвом, каб падзяліцца радасцю сонечнае цеплыні і зямнога абуджэння. Увосень дзядоў чакалі дома. Уся сямя сядала за стол з багатым пачастункам, і гаспадар клікаў продкаў на гасціны. Людзі верылі, што болей за самыя смачныя ласункі дзяды любяць паважаную гаварку з успамінамі пра іх і іхнія добрыя справы.

Мудрыя старажытныя святы ўшанавання продкаў захаваліся ў нас дасёння. Вясновы дзень сустрэчы з імі завецца Радаўніца, а восеньскі – Дзяды.

Нашы далёкія родзічы ведалі тое, што цяпер могуць даказаць вучоныя. Духоўная энергія нашых продкаў не знікае бясследна. Яна жывіць і ўмацоўвае род і ўвесь народ, дапамагае народу выстаяць ў самыя цяжкія часіны. Таму мы заўсёды адчуваем хваляванне каля нашы старадаўніх сабораў і на палях славутых перамог, атрыманных старажытнымі беларусамі над іх ворагамі. Але прыток сілы ад гэтай энергіі адчувае не кожны, а толькі той, хто захаваў памяць пра сваіх продкаў і іх добрыя справы.  

 

Як хавалі нябожчыкаў?

 

Плямёны будучага беларускага народу – кожнае хавала нябожчыкаў па сваім уласным звычаі.

Крывічы палілі труп, попел збіралі ў пасудзіну, якую потым пакрывалі насыпам. Вакол насыпу капалі раўчак, а курган абводзілі стужкай з каменю.

Дрыгавічы клалі сваіх нябожчыкаў на зямлі і насыпалі над імі курганы.

Радзімічы да канца Х стагаддзя сваіх нябожчыкаў палілі, а пасля гэтага часу клалі нябожчыка на ложка, пасыпанае пеплам, і над ім рабілі наспу.

 

 

Глыбоччына

Знакамітыя людзі

Цікавыя навіны

Тапанімічны слоўнік

Апошняя старонка

Спасылкі

 

 

 

Hosted by uCoz