Подпись: Без гісторыі няма будучыні

Тапанімічны слоўнік Глыбоччыны

 

Баяры(веска, Глыбоцкі раён)

Жыў у гэтых мясцінах пан Баяр. Людзі да яго на прыгон хадзілі. І вось

яны зарабілі ў Баяра зямлю, пасяліліся на гэтым месцы, а вёску

назвалі – Баяры.

 

Бараны(веска, Глыбоцкі раён)

Адкуль назва пайшла? Тут спрадвеку жывуць людзі з фаміліяй Баран.

Адгэтуль і назва.

 

Ваські(веска, Глыбоцкі раён)

Быў тут даўней хутар, жыў тут Васька. Вясёлы такі быў. Вось ад яго і

імя пайшла вёска

 

Гарадзец(назва мясцовасці ля в. Ясевічы, Глыбоцкі раён)

У гэтай мясціне была і ёсць гара, даўней казалі, царква тут стаяла. У час вайны з Напалеонам войска, французкае тут праходзіла. І Напалеону трэба было абгледзіць мясцовасць усю. А царква яму перашкаджала. Загадаў ён тады засыпаць царкву. Стаіць курган з тых часоў, размераў прыкладна 50 на 50 метраў, мяркуюць гэта і ёсць та засыпаная царква. Вось ад гэтай гары і пайшла назва вёска.

 

Вялікія Давыдкі, Малыя Давыдкі (веска, Глыбоцкі раён)

Казалі старыя, што два браты былі: вялікі Давыд і Давыд меншы. А там дзе яны пасяліліся, тыя мясціны іх прозвішчамі і назвалі.

 

Жабінка(веска, Глыбоцкі раён)

Двор тут быў. Жыў тут Жаба. Ніхто не ведае ці прозвішча ў яго такое было, ці мянушка. Старыя казалі, таўсты такі быў. Але быў ён вельмі  заможны. Сам ён і назваў вёску, у гонар сабе.

 

Іванаўшчына(веска, Глыбоцкі раён)

Тут двор Іванава быў. Потым зямлю пан прадаваў, людзі куплялі і сяліліся. Вось і  Іванаўшчына стала называцца.

 

Мацясы(веска, Глыбоцкі раён)

Недалёка ад вёскі млынар жыў Мацяс. Нават зараз, камні ад яго млына, знаходзяцца на полі.

 

Маргі(веска, Глыбоцкі раён)

Морг – мера зямельных плошчаў у Польшчы і Літве. Памеры морга прыкладна 0.56 га.- 0.71га.. У даўнія часы вёска займала прыкладна такія ж памеры, адсюль і пайшла назва.

 

Перадолы(веска, Глыбоцкі раён)

Вёска размешчана на узвышшы, перад долам.

 

Падсвілле(веска, Глыбоцкі раён)

Недалёка адгэтуль быў двор Свіла. А дзе зараз Падсвілле, стаяла чыгуначная станцыя, пад Свілам была. Вось і назвалі пасёлак Падсвілле.

 

Папоўшчына(веска, Глыбоцкі раён)

У Слабадзе двор быў, жыло там некалькі братоў. Раздзяліліся яны, адзін з братоў падарыў зямлю папу. Месца гэта і назвалі Папоўшчына.

 

Сокалава (веска, Глыбоцкі раён)

Жыў тут пан Сокалаў. Потым зямлю пан прадаваў, людзі куплялі і сяліліся. Вось і  Сокалава стала называцца.

 

Русакі (веска, Глыбоцкі раён)

Тут людзі наезныя. З Расіі яшчэ пры Пятры І пананаехалі. У Ластавічах і царква іх. Заўсёды гавораць тут толькі па-руску. Дык і назвалі гэта месца Русакамі.

 

Узрэчча(веска, Глыбоцкі раён)

Пасяліліся даўней людзі на берагу ракі. Месца прыгожае і блізка да рэчкі. Вось і назвалі Узрэччам.

 

Перавоз(веска, Глыбоцкі раён)

На гэтым месцы, дзе вёска быў перавоз. Недалёка рэчка Шоша працякае. Даўней яна шырокая была. Быў тут чалавек, які перавозіў людзей з аднаго берага на другі. Здаўна так і засталася назва за вёскай.

 

Ясевічы(веска, Глыбоцкі раён)

Даўней дужа многа было тут дрэў – ясеняў. Старыя, такія вялікія былі. Так вёску і назвалі  - Ясевічы

 

Кавалі(веска, Глыбоцкі раён)

Сяло даўней меншае было. Месца гэта кавалямі славілася. Кавалямі і празвалі

 

Лаўрынаўка(веска, Глыбоцкі раён)

У Лаўрынаўцы жыў некалі Лаўрынецкі. Ад яго назва і пайшла

Hosted by uCoz