û

444Глыбокае333

і

888Глыбоччына777b

Галоўная

Міні гістарычны рэсурс ад vgrealist@rambler.ru  ©®        

Глыбокае

 

У пачатку другой паловы XV стагоддзя Глыбокае знаходзілася ў зоне шырокага тэатра вайсковых дзеянняў - ішла Лівонская вайна. Цар Іван Жахлівы, умацоўваючы цэнтралізаваную Маскоўскую дзяржаву, вёў бітвы за выйсце да Балтыйскага мора. Ажыццяўленню яго задумаў супрацьдзейнічаў магутны Лівонскі ордэн, які моцна абгрунтаваўся на балтыйскіх берагах.

На беларускія межы Іван IV уступіў як захопнік. 15 лютага 1563 года пасля ўпартай мнагадзённай аблогі, якой кіраваў асабіста цар, паў Полацак - па выказванню Івана Жахлівага, ключ Лівоніі і Літвы.

Замацаваўшыся ў горадзе, Жахлівы ўпэўнена рушыў конныя сотні маёнткавага войска з атрадамі стральцоў на Глыбоччыну. Шлях маскоўскім вайскоўцам ў Глыбоцкі бок па рэчышчах рэк падрыхтаваў марозны люты. Пераадолеў за некалькі дзён 150 вёрстаў па Дзвіне, Дзісне , Бярозаўцы, конныя і пешыя парадкі вышлі з сасновага бора на азерны лёд ля сцен Беразвечча .

Прыйшоўшы на землі Глыбоччыны тым жа - вайскоўцам - шляхам, што і 44 гады таму яго бацька Васіль ІІІ, Іван Жахлівы стаў дасканала абжываць заваяваны бок: правёў улік падданнага люду, хатаў, земляў, маёмасці, усталяваў новыя межы. "Пісцовыя кнігі" пералічваюць воласці, занятыя ў першай палове 1563 года рускімі войскамі: "Дісненская, Глуботцкая, Псуя(Туя), Празаротская, Азасская". Распачалася раздача земляў новым уладальнікам і няволя глыбачан.

У "Кнізе межаў" пазначаная новая мяжа , устаноўленая пасля захопу  земляў у 1563 годзе. Яна працягнулася ад Уллы, Лукомля праз Слабаду Глуботцкую, Беразвечча, уздоўж рэк Бярозоўкі, Дзісны да Дзвіны.   

 

 

 

Глыбоччына

Знакамітыя людзі

Цікавыя навіны

Тапанімічны слоўнік

Апошняя старонка

Спасылкі

 

 

 

Hosted by uCoz