û

444Глыбокае333

і

888Глыбоччына777b

Галоўная

Міні гістарычны рэсурс ад vgrealist@rambler.ru  ©®        

Глыбокае

 

 

Тры назвы горада

На тэрыторыі сённяшняга Глыбокага больш за пяць стагоддзяў таму існавала тры населеныя пункты – Слабада, Глыбокае і Беразвечча. Узніклі яны ў розныя часы незалежна адзін ад аднаго, а аб’ядноўвала іх адзінае – добрае геаграфічнае становішча, а менавіта кароткі водны шлях да Зах. Дзвіны. Магчыма, што развіццю гэтых населеных пунктаў садзейнічала дарога Полацк-Вільня, якая ўпамінаецца ў першай палове XV ст.. З гэтага вынікае што тут у той час дзейнічала перакрыжаванне двух шляхоў. Добрым геаграфічным становішчам, без сумневу, карысталіся буйныя землеўладальнікі Дзеспат-Зяновіч(прыйшлі сюды з Сербіі ў XIV ст., атрымаўшы ад караля Ягайлы землі ад Прыпяці да Дзвіны) і магнаты Корсакі.

Хто і калі прыдумаў гэтыя назвы? Вось што расказвае аб узнікненні тапоніма “Глыбокае” паданне. Два магнаты (адзін з іх быў Корсак) сустрэліся у Вільні як старыя сябры і за сняданкам разгарэлася спрэчка: хто багацейшы, чые землі большыя. Адзін са спрачальнікаў заявіў, што ўладанні суседа можна за суткі аб’ехаць на кані. Ударылі па далоням, селі на коней і паскакалі. Не вельмі доўгі ў іх быў шлях – адзін са спрачальнікаў загнаў свайго каня ў возера. У памяць аб гэтай згубе магната і атрымала мясцовасць назву – Глыбокае. У паданні ёсць фраза: “Раней было не Глыбокае, а Слабада”.

Пачыная з XI ст. слабадой называлі населеныя пункты, жыхары якога не былі прыгоннымі, ці часова пазбаўляліся ад пабораў і павіннасцей. Так жа называліся і вялікія гандлёвыя ці прамысловыя мястэчкі( У кнізе “Глыбокае” вядомы польскі гісторык Оттон Гедэманн піша пра вялікія ярмаркі, якія праходзілі ў 1514 г.у Глыбокім, менавіта да гэтай даты ён адносіць першы ўспамін пра гэты населены пункт). Магчыма, яшчэ да ўзнікнення Глыбокага існаваў населены пункт, дзе жылі адносна вольныя рамеснікі, сяляне, прамысловы і гандлёвы люд, - Слабада. “Сапраўды, была вёска Слабада”, - гавораць старажылы (Е.А. Майсяёнак). Яна размяшчалася на тэрыторыі сённяшняй паўднёва-ўсходняй частцы горада. А ў “Пісцовых кнігах” успамінаецца пад назвай Слабада Глуботцкая.

Беразвечча – сёння гэта паўночны раён горада. Упершыню ўспамінаецца ў ваеннай зводцы (маскоўскія ваяводы Васіля ІІІ вялі тут баявыя дзеянні) у 1519 годзе як мястэчка, якое належыла Зміцеру Багданавічу Корсаку. У дакументах сустракаюцца і іншыя варыянты назвы – Беразвеч, Бярэзбічы, Бярэзвічы, Бярэзавец...

 

Глыбоччына

Знакамітыя людзі

Цікавыя навіны

Тапанімічны слоўнік

Апошняя старонка

Спасылкі

 

 

 

Hosted by uCoz