û

444Глыбокае333

і

888Глыбоччына777b

Галоўная

Міні гістарычны рэсурс ад vgrealist@rambler.ru  ©®        

Глыбокае

 

…Прайшло 58 год з таго часу,як скончылася вайна…

Але і зараз помнікі, пастаўленныя ў гонар тых, хто змагаўся за «сённяшняе» мірнае неба, напамінаюць аб вайне.

…У гэтым аповедзе паказаны ход вызвалення Глыбокага ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і змяшчаецца інтэрвью В.І. Беразоўскага, які прымаў удзел у баях за горад.

 22  чэрвеня 1944 года гітлераўцы адзначылі добра. Светлая ноч ім не пагражала бядой. Але 23 чэрвеня 18 радыёстанцый савецкага Інформбюро абвясцілі ўсім кантынентам вестку аб тым, што на поўначы і на поўдні ад Віцебска пачалася бітва, нашы войскі да канца дня прайшлі на перад у глыбіню абароны праціўніка на 10-15 кіламетраў і пры сумарнай шырыні франтоў прарыву ў 50 кіламетраў вызвалілі 150 населеных пунктаў. Так пачалася аперацыя “Багратыён”.

28 чэрвеня пад Віцебскам была разгромлена групоўка нямецкіх войск. Пачалася Полацкая аперацыя 1-ага Прыбалтыйскага фронту. Удары наносіліся па накірунках, якія сыходзіліся у ахоп кляшчамі моцна ўмацаванага Полацка. У накірунку Глыбокае – Казьяны разгортавала наступленне 6-ая гвардзейская армія разам з 43 арміяй. Паўднёвым флангам гэта армія нанесла ўдар па лініі Докшыцы – возера Нарач.

Страта групоўкі пад Віцебскам каштавала Эрнсту Бушу кар’еры камандуючага Гітлер зняў яго 28 чэрвеня.

Праз суткі нашы войскі перарэзалі чыгунку Полацк – Маладзечна. На наступны дзень былі вызвалены Дзісна і Празарокі. У ваенных зводках Генеральнага штаба 1 ліпеня ўпамінаюцца адбітыя ў праціўніка Лужкі і Пермановічы. Да 2 ліпеня наступленнем ахоплена ўжо тэрыторыя ад Вілейкі да Шаркаўшчыны, і цэнтр Глыбоцкага гебіта аказаўся адрэзаным з поўначы на 30 кіламетраў. На ўсходзе ў той жа дзень вызвалены Тумілавічы, Несцяровічы, Падсвілле і Зябкі. Ад лініі фронту на ўсходзе да Глыбоцкага заставалася ўжа менш , чым 20 кіламетраў.

Загад  Глыбоцкага гебіткаміссара Пахмана жыхарам пад пагрозай расстрэлу прадпісаваў на працягу 2 гадзін пакінуць горад. На поўначы і ўсходзе мацней гучала каманда, у паніцы працягвалася работа па эвакуацыі баз харчавання і артылерыйскіх складаў.

Барон фон Мантэтон загадаў 34-му ахоўнаму полку сваёй дывізіі паліць дамы, узрываць каменныя будынкі, знішчыць концлагер ваеннапленных у Беразвеччы.

Субота, 2 ліпеня. Вечар. Цяжкія танкі УС2 з расчахленнымі гараматамі стаялі на 4-ым кіламетры на ўсход ад Глыбокага за возерам паміж вёскамі Жабінка і Станулі на поўночнай ускраіне лесу Ядмева. Гэта выйшаў на зыходны плацдарм атакі 15 гвардзейскі асобны танкавы полк прарыву.

У гэтыя гадзіны кіламетраў з 7-8 па прамой на пд.-усход ад горада з вышынь паблізу вескі Кавалі ўдарылі Кацюшы.

А ў паўночным прадмесці горада, у вёсцы Бурцы, больш за 10 гадзін ішоў моцны бой. Створаны там магутны артылерыйскі заслон злучаўся па берагах возера Забельскага моцнай артылерыйскай засадай у маёнтку Юльянавічы (Валына), у палутра кіламетрах на захад ад вёскі Мярэцкія. Лінія абароны праціўніка перашкаджала выхаду нашых войск на шассэ Шаркоўшчына – Глыбокае на паўночную ускраіну Беразвечча. Гэтыя ўмацаванні вузлы трымалі пад безупынным агнём участак шассэ ў 5 кіламетраў і блакіравалі ўсе спробы прарвацца да горада з поўначы. Ад пазіцыйнай абароны немцы перайшлі да актыўных дзеянняў контратакі. Дзеянні немцаў не атрымалі развіцця, але і не дазволілі наступаючым часцям 43 арміі ўварвацца ў прадмесце горада.

Ажыццявіўшы перагрупоўку сіл, дывізія і полк змянілі напрамак удараў, ведучы наступленне на акружэнне з захаду.

На ўсходзе 46-ая механізаваная брыгада пасля цяжкага фарсіравання пад агнём ракі Мнюты пачала баі на рубяжы Сукліна-Пліса. Шасэ Полацк-Глыбокае сказалася густа мініраваным і з-за неабходнасці абяшкоджаваць зарады тэмп наступлення рэзка знізіўся. Умацаваны рубеж Станулі-Жабінка паў к вечару 2 ліпеня. На гэты плацдарм і прыбыў 15 гвардзейскі асобны полк прарыву...

 

Аповед В.І. Беразоўскага

1 ліпеня 1944 года ў Бешанкавічах з плацдармаў вагонаў былі разгружаны танкі, пабываўшыя ў баях пад Сталінінградам і Курскам. Было перакінута тры танкавая роты. У адной з іх служыў Беразоўскі Віктар Іосіфавіч. З якім мы змаглі пагаварыць. Сення ён з’яўляецца ганаровым грамадзянінам нашага горада. І вось, што ён нам расказаў:

“ З 1 па 2 ліпеня 1942 года нашы танкавыя роты прайшлі з баямі каля 100 кіламетраў. Былі вызвалены такія гарады як Ушачы, Зябкі. І вось вечарам мы аказаліся каля Плісы ( раней раённы цэнтр, цяпер уваходзіць у склад Глыбоцкага раёна). Нам трэба было фарсіраваць раку з-за таго, што немцы ўзарвалі мост. Разведцы было паручана знайсці найбольш мелкае месца на рэчцы, дзе можна было б прайсці танкам. Месца такое было знойдзена: каля рэчкі стаяў дом. Там жыў дзед. Але ён сказаў, што тут вельмі глыбока і танкі не прайдуць, і прапанаваў прайсці танкам трохі далей ад гэтага месца. Так і зрабілі. Аказалася вельмі глыбока. Дзед падмануў. Першы танк пайшоў, але не прайшоў... Усе астатнія танкі прайшлі па таму месцу, дзе паказала разведка. Дзеда мы больш не бачылі. Мы разумелі, што вайна нясе разруху, а дзед проста не хацеў, каб танкі патапталі яго бульбу, якая расла ўздоўж ракі...

Далей мы пайшлі на Глыбокае, у якім я і жыву зараз ( сам  Віктар Іосіфавіч з Верхнядзвінска). Па дадзеным разведкі мы ведалі, што ў горадзе канцынтруюцца вялікія сілы ворага. Але на самай справе вораг “аслабеў”, нават тыя перыядычныя абстрэлы немцаў былі для адвода вачэй, яны хацелі нас напалохаць. Фашысты, менавіта ў Глыбокім, хацелі спыніць імкліва рухаючыюся наперад Чырвоную армію і тым самым даць час для адступлення асноўных сіл.

Гэта было 2 ліпеня, здаецца, субота, мы стаялі ў весцы Жабінка, якая знаходзілася недалека ад Глыбокага (5 км). Каля таго месца, дзе мы зрабілі перавал, было возера. Там заўважылі грамадзянскіх. Яны купаліся. Устанавілі, што гэта партызаны. Партызаны былі вельмі прыемнымі людзьмі. Яны расказалі пра абстаноўку ў гэтай мясцоваці.

...Звычайна загады паступалі ў 6-8 гадзін раніцы. Але ў гэты дзень толькі у 11 мы атрымалі заданне. Нам трэба было падысці на танках да алешніка, які знаходзіўся на ўскраіне Глыбокага і зрабіць тры залпы.

Прагучалі тры залпы. Мы не ведалі, што гэта быў сіглал для пачатку абстрэла “Кацюш”. Далей усе параходзіла па плану.

Кожнай роце была дадзена тэрыторыя, якую яны павінны былі асвобадзіць: 1-ай роце – раён Мінскай вуліцы, 2-ой роце ( г.зн. нашай) – цэнтральнае, 3-яй раён Беразвечча, в. Міхайлаўка. Мне дастаўся даволі цяжкі маршрут. Я заехаў у горад першым на сваім танку са стараны вул. Горкага. На плошчы каля касцёла (заразплошча 17 верасня) мы павярнулі налева да канторы сувязі.

   ...Кантора сувязі гарэла. Мы, танкісты, вельмі баяліся вогненных пабудоў. Бо за дымавой заслонай магчыма было не ўбачыць танкаў ворага. Але на гэты раз пранесла. Мы праехалі кантору сувязі і ўбачылі жудаснае відовішча: гарэла ўсё. Гарэла бібліятэка, кінатэатр, габрэйская сінагога.

Самае цікавае, што супраціўленне немцаў зусім не адчувалася.

Былі адзінкавыя абстрэлы з іх боку. Але асноўная артылерыя знаходзілася ў 9-ці кіламетрах ад Глыбокага ў весцы Гулідава.

Да вечару 3 ліпеня мы ўзялі Паставы.

У гэты ж вечар я даведаўся, што вызвалены сталічны горад Мінск і большая тэрыторыя Беларусі.

... Далей быў бой пад Шаўляем...”

 

Глыбоччына

Знакамітыя людзі

Цікавыя навіны

Тапанімічны слоўнік

Апошняя старонка

Спасылкі

 

 

 

Hosted by uCoz